У Кіеве ўстанавілі рэкорд — 500 тысяч чалавек спявалі гімн Украіны (відэа)
Адбылося гэта на Майдане Незалежнасці, дзе працягваюцца акцыі пратэсту.
У навагоднюю ноч там не толькі сустракалі Новы год, але і ўстанавілі рэкорд. За 10 хвілін да прыходу 2014-га сотні тысяч людзей адначасова праспявалі ўкраінскі гімн. За гэтым уважліва сачылі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса. Дагэтуль падобны рэкорд належаў Індыі, дзе ў траўні 2013-га гімн разам праспявалі больш за 121 тысячу чалавек.
Цяпер усё залежыць ад рашэння экспертаў, якія мусяць дакладна падлічыць колькасць прысутных на Майдане і ў яго ваколіцах. Яшчэ напярэдадні спявачка Руслана заклікала людзей падчас выканання гімну ўключаць ліхтарыкі ці мабільныя тэлефоны, каб было лягчэй іх падлічыць.
Фота — Reuters