У Кіеве заявілі, што беларускія афіцэры ўдзельнічаюць у кібератаках
У кібератаках супраць украінскіх вайскоўцаў удзельнічаюць беларускія афіцэры. У Кіеве кажуць, што яны ідуць з Мінска.
"Мэтамі атакі становяцца прыватныя паштовыя скрыні ўкраінскіх вайскоўцаў, а таксама звязаных з імі асоб, — гаворыцца ў заяве Дзяржспецсувязі Украіны. — Пасля кампраметацыі ўліковага запісу, з дапамогай пратаколу IMAP ажыццяўляецца загрузка ўсёй наяўнай пошты".
Таксама хакеры ў пагонах выкарыстоўваюць "наяўныя кантактныя адрасы для далейшых рассыланняў".
У Дзяржспецсувязі Украіны адзначаюць, што дзейнічае група UNC1151, якая мае свой офіс у Мінску. У яе складзе — кадравыя афіцэры Мінабароны Беларусі. Украінцы называюць іх "вайсковымі злачынцамі" і пагражаюць крымінальнай адказнасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.