У колькі скончылася сустрэча Пуціна і Лукашэнкі?
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 22 лістапада адбывалася ў закрытым фармаце. Пра вынікі перамоваў кіраўнікі здяржаваў журналістам не паведамлялі.
Таямнічасці падчас сустрэчы было столькі, што нават заканчэнне сустрэчы розныя крыніцы падаюць па-рознаму. "Інтэрфакс" перадае словы прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова: "Скончылі за поўнач, сядзелі доўга, сустрэча прайшла станоўча, але пра вынікі пакуль не далажылі".
А вось БЕЛТА ўжо ў 00.02 паведаміла, што працоўны візіт Лукашэнкі ў Расію завершаны.
Калі супаставіць гэтыя паведамленні, то можна меркаваць, што сустрэча скончылася 23 лістапада ў 00.01.