У конкурсе "Вялікая кніга" Алексіевіч прайграла Прылепіну

У Расіі падведзеныя вынікі літаратурнага конкурсу "Вялікая кніга". Нацыянальную літаратурную прэмію за 2014 год атрымаў Захар Прылепін за раман "Прыстанак" пра Салавецкія лагеры 1920-х гадоў, пішуць расійскія СМІ. Другое месца атрымаў Уладзімір Сарокін за раман "Тэлурыя", трэцяе — Уладзімір Шароў за "Вяртанне ў Егіпет".

Наша суайчынніца Святлана Алексіевіч з кнігай "Час сэканд хэнд" выйграла па выніках чытацкага галасавання, аднак у тройку фіналістаў не трапіла. Журы ўзнагародзіла яе прызам чытацкіх сімпатыяў.

"Вялікая кніга" — гэта самая буйная расійская нацыянальная прэмія. У свеце яна другая па велічыні прызавога фонду пасля Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Прэміяльны фонд "Вялікай кнігі" складае 6,1 млн расійскіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі