У краму ў Баранавічах уварваўся мужчына са стрэльбай
Напад у Баранавічах
8 студзеня прыкладна ў 16:25 у адну з прадуктовых крамаў Баранавічаў уварваўся мужчына са стрэльбай, паведамляе тг-канал, блізкі да сілавікоў.
Ён папярэдзіў усіх: "Гэта рабаванне". Пасля гэтага мужчына пачаў біць вітрыны са спіртным. Адна з прадавачак затэлефанавала ў міліцыю.
Тым часам адзін з наведвальнікаў стаў угаворваць мужчыну аддаць зброю. Але ён дастаў нож і паласнуў ім пакупніка. Паранены мужчына змог падставіць падножку нападніку. Той паваліўся і выпусціў з рук стрэльбу. Потым ён падняўся на ногі і ўцёк з крамы.
Затрымалі падазраванага цягам 30 хвілін. Выявілася, што гэта 61-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна. Пры ім знайшлі патроны і нож.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.