У Гродне са стралянінай затрымлівалі мужчыну, які гуляў па дварах з нажом
У Гродне міліцыя затрымлівала мужчыну з нажом
Сілавікі ў Гродне са стралянінай затрымлівалі мужчыну, які хадзіў па дварах з нажом у руках. Відэа з'явілася ў гродзенскіх тг-каналах
Інцыдэнт адбыўся ў гродзенскім раёне Альшанка. Па словах відавочцаў, мужчына быў у неадэкватным стане.
Затрымліваць яго прыбылі некалькі сілавікоў у поўнай амуніцыі і са зброяй. Яны загадалі яму спыніцца і кінуць нож, пагражаючы страляць. Мужчына ж наадварот заахвочваў сілавікоў, каб у яго стралялі. Напрыканцы відэа гучыць стрэл — хутчэй за ўсё папераджальны.
Паведамляецца, што гродзенца затрымалі і пачалі на яго крымінальную справу за хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.