З хворымі на шаленства жывёламі кантактавалі больш за 70 чалавек

Медыкі заклікаюць беларусаў быць асцярожнымі

Медыкі заклікаюць беларусаў быць асцярожнымі / t.me/minzdravbelarus/

З хворымі на шаленства жывёламі кантактавалі больш за 70 чалавек. Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра два выпадкі за апошні тыдзень у Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Медыкі падчас эпідэмічнага расследавання падлічылі, колькі чалавек гладзілі, гулялі з заражанымі жывёламі. У адным выпадку гэта быў бяздомны сабака са шчанюкамі — іх падкормлівалі ўсім пасёлкам, у іншым выпадку — шчанюк хаскі, якога своечасова не прышчапілі.

У Мінахове здароўя сцвярджаюць, што "сітуацыя застаецца на кантролі", а ўсе, хто звярнуўся па медапамогу, атрымліваюць лячэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі