У Чашніках пачалі капрамонт моста, які прызналі аварыйным яшчэ 6 гадоў таму

Рамонт моста ў Чашніках

Рамонт моста ў Чашніках / vitvesti.by

У Чашніках пачалі рамонт моста, які перасякае меліярацыйны канал на вуліцы Луначарскага, пішуць "Витебские вести". Нюанс у тым, што мост быў прызнаны аварыйным яшчэ шэсць гадоў таму — у 2018-м.

Сам раён не мог заняцца рамонтам праз дарагоўлю. Давялося чакаць, пакуль з абласнога бюджэту сёлета не вылучылі на гэта 1,7 мільёна рублёў.

Паводле намесніка старшыні Чашніцкага райвыканкама Мікалая Івашэня, у горадзе ёсць чатыры масты — і ўсім ім неабходны рамонт. А мост на вуліцы Будаўнічай увогуле трэба зносіць і ставіць на яго месцы іншы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі