ДзяржСМІ заявілі пра затрыманне ў Беларусі японскага шпіёна

Затрыманы японец

Затрыманы японец / "Беларусь 1"

У Беларусі затрымалі агента японскіх спецслужбаў, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Паводле дзяржпрапагандыстаў, затрымалі японскага агента ў Гомелі. Там ён нібыта збіраў інфармацыю пра ваенную інфраструктуру, сітуацыю на мяжы з Украінай і нават цікавіўся рэалізацыяй кітайскай ініцыятывы  "Адзін пояс — адзін шлях".

У кароткім тэлеанонсе японец называе сваё імя — Наканісі Масатосі. На сайце Гомельскага дзяржуніверсітэта чалавек з такім імем пазначаны як выкладчык японскай мовы.

Чаму японцы не дадумаліся завербаваць агента, які менш адрозніваецца ад навакольных, дзяржпрапагандысты не паведамляюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі