У красавіку Беларусь перастала купляць нафту ў Азербайджане
У першым квартале 2021 года Азербайджан паставіў у Беларусь 360,1 тысячы тон нафты. Такую лічбу назваў намеснік начальніка Дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю Дзяржнафтакампаніі Азербайджана SOCAR Ібрагім Ахмедаў.
Па яго словах, за першы квартал для Беларусі былі адпраўленыя чатыры танкеры з нафтай. "Два танкеры былі адпраўленыя з турэцкага порта Джэйхан, яшчэ два — з грузінскага порта Супса", — перадае oilcapital.ru словы Ахмедава.
Ён удакладніў, што ў красавіку Азербайджан не рабіў пастаўкі ў Беларусь "і на бліжэйшы час запытаў не паступала".
На 2021 год Беларусь заключыла з Азербайджанам кантракт на пастаўку каля 1 мільёна тон нафты. За 2020-ы SOCAR паставіў "Белнафтахіму" каля 720 тысяч тон нафты.
Беларусь стала закупляць нафту ў Азербайджана ў 2020 годзе, калі пачаўся чарговы канфлікт з расійскімі пастаўшчыкамі. Альтэрнатыўныя пастаўкі нафты ў Беларусь ішлі з з Нарвегіі, Саудаўскай Аравіі, Азербайджана і ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.