У Крыме вызвалілі ўкраінскіх закладнікаў

Як паведамляе УНІАН, у Крыме вызвалілі ўкраінскіх закладнікаў — грамадскіх актывістаў і вайскоўцаў. На адміністрацыйнай мяжы паміж Крымам і Херсонскай вобласцю каля вёскі Чангар на свабоду выйшлі Анатоль Кавальскі і Андрэй Шчакун. Ёсць звесткі, што гэтых людзей абмянялі, але невядома, каго менавіта.



Пра вызваленне закладнікаў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў і дэпутат Вярхоўнай Рады Анатоль Грыцэнка. Яго сын, актывіст Аўтамайдана Аляксей Грыцэнка, быў сярод людзей, затрыманых прадстаўнікамі самаабвешчанай ўлады Крыму.



Апрача таго, паведамляецца, што вызваленыя адмірал Сяргей Гайдук, камандуючы ВМС Украіны і грамадзкія актывісты Міхаіл Давыдзенка, Максім Трывідзенка, Сяргей Супрун, Юрый Шаўчэнка.



Увечары 19 сакавіка кіраўнік Украіны Аляксандр Турчынаў паставіў ультыматум, у якім патрабаваў вызвалення закладнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі