У Курапатах мяняюць старыя драўляныя крыжы на новыя металічныя (фота)

У Курапатах мяняюць старыя драўляныя крыжы на новыя металічныя (фота)

Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе ў савецкія часы адбываліся масавыя расстрэлы людзей, пачалі мяняць старыя драўляныя крыжы на новыя металічныя. Грошы на іх збірала “грамадская дырэкцыя Народнага мемарыяла “Курапаты” праз краўдфандынг.

"Мы сабралі каля пяці тысяч рублёў, — распавядае кіраўнік “грамадскай дырэкцыі” Алесь Чахольскі. — Гэтыя грошы збіраліся на канкрэтную мэту — усталяваць крыжы па перыметры Курапатаў. Хапіла на 60 крыжоў. З іх 15 былі ўсталяваныя з боку МКАД, а яшчэ 45 — з боку Заслаўскай шашы. Усталяванне новых крыжоў выклікана перш за ўсё практычнымі мэтамі, крыжы з металу больш эстэтычныя і жывучыя, яны прастаяць не адзін дзясятак гадоў. Старыя драўляныя крыжы таксама будуць выкарыстаныя, мы іх злёгку падрэжам і ўсталюем у лесе, нічога выкідвацца не будзе. Аб усім гэтым мы зробім справаздачу ў бліжэйшыя тыдні".

У Курапатах мяняюць старыя драўляныя крыжы на новыя металічныя (фота)
Тэхніка ва ўрочышчы.
У Курапатах мяняюць старыя драўляныя крыжы на новыя металічныя (фота)
Старыя крыжы, якія плануецца ўсталяваць далей у лесе.
У Курапатах мяняюць старыя драўляныя крыжы на новыя металічныя (фота)
Асвятляльныя слупы.

А каля МКАД, на ўзбочыне дарогі, ляжаць новыя асвятляльныя слупы, якія тут таксама цяпер усталёўваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі