У Курапатах новы акт вандалізму: сляды вядуць у “Поедем поедим”?

У Курапатах новы акт вандалізму: сляды вядуць у “Поедем поедим”?

У Курапатах адбыўся новы акт вандалізму: невядомыя размалявалі сіняй фарбай некалькі памятных знакаў, у тым ліку той, што ўшаноўвае памяць габрэяў, загінулых ва ўрочышчы. Фотаздымкі з месца здарэння выклаў актывіст Дзяніс Урбановіч. На памятных знаках намаляваная зорка Давіда і зробленыя надпісы.

Абаронцы Курапатаў выклікалі на месца супрацоўнікаў Следчага камітэта. Сінюю фарбу пазней знайшлі на брукаванцы ля рэстарана “Поедем поедим”, размешчанага ля месца масавага захавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на актывіста Анатоля Наўмовіча, супрацоўнікі СК узялі кроплі фарбы з брукаванкі на экспертызу.

Рэстаран адмовіўся паказаць запісы з камер відэаназірання, спаслаўшыся на тое, што патрэбны ордэр. У гэты ж час адбылося яшчэ адно здарэнне: ля брамы рэстарана з'явіўся мужчына, які распыліў газ з балончыка ў актывістаў, ахову і супрацоўніка спецслужбаў у цывільным. Мужчыну затрымалі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі