У Курапатах супраць рэстарана пратэставала сям'я Дашкевічаў (фота, відэа)
15 чэрвеня ў дождж у Курапатах пад Мінскам супраць адкрыцця там рэстарана пратэставала сям'я Дашкевічаў. Зміцер і Наста Дашкевічы ўзялі з сабой сына Давіда і дачку Мару. "Сёння нас, абаронцаў, чацвёра, але мы стаімо і вас запрашаем!" — напісаў Зміцер у каментары да фота.
"Людзей на жаль больш няма пакуль што, ёсць толькі "ціхарок", які здымае нас на камеру", — сказаў у стрыме Зміцер Дашкевіч. Ён вырашыў прайсці ў будынак рэстарана, "каб паразмаўляць з наведвальнікамі, уладальнікамі, супрацоўнікамі". На відэа можна пабачыць, што з гэтага атрымалася.