У Лідскім раёне знайшлі расійскую гарэлку без акцызаў і спірт на 40 тысяч рублёў
Гаспадар гаража і каністры са спіртам у левым ніжнім куце / МУС
У Лідскім раёне 44-гадовы мужчына захоўваў дома і ў гаражы каля 1700 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці і 1360 бутэлек расійскай гарэлкі без беларускіх акцызаў.
— Уся прадукцыя канфіскавана. Яе агульны кошт пры продажы склала б больш за 40 тысяч рублёў, — піша прэс-служба МУС.
Па дадзеных МУС, міліцыя ўжо не адзін раз лавіла мужчыну на падобных рэчах. Як і ў мінулыя разы, яму пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.