У Лідзе з'явілася конная міліцыя

Конная міліцыя ў Гродне / t.me/Neman102

Конная міліцыя ў Гродне / t.me/Neman102

Конная міліцыя з'явілася ў Лідзе. Асобны конны нарад патрульна-паставой службы будзе працаваць на вуліцах горада, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дарэчы, у 1991 годзе ў міліцыі быў сфармаваны Гродзенскі конны ўзвод. Гэта было адзінае такое падраздзяленне ў Беларусі. Аднак у 2006-м яго расфармавалі, бо ўтрымліваць коней было дорага.

Беларуская міліцыя перыядычна выпрабоўвае новыя спосабы перамяшчэння. У 2021-м мінскія міліцыянты спрабавалі патруляваць на гіраскутарах і сегвеях.

У Лідзе з'явілася конная міліцыя
Конная міліцыя ў Гродне / t.me/pul4region
У Лідзе з'явілася конная міліцыя
Конная міліцыя ў Гродне / t.me/pul4region

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі