У лістападзе рэальны заробак у Беларусі знізіўся на 1,8%

У лістападзе рэальны заробак у Беларусі знізіўся на 1,8%

У лістападзе рэальны заробак (зарплата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у Беларусі знізіўся на 1,8%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У бюджэтных арганізацыях сярэднемесячны заробак у студзені-лістападзе склаў 5 млн 251 тысячу 900 рублёў. У лістападзе 2015-га ён склаў 5 мільёнаў 293,2 тысячы рублёў.

У мінулым месяцы ў прамысловасці сярэдні заробак склаў 7 млн 306,8 тысячы, у будаўніцтве — амаль 8 млн, у адукацыі — 4 млн 921,4 тысячы (настаўнікаў — амаль 6 млн), у сістэме аховы здароўя — 5 млн 593,3 тысячы рублёў (урачоў — амаль 9 млн).

Што да намінальнай налічанай сярэднемесячнай заработнай платы, дык за 11 месяцаў бягучага года яна склала 6 млн 656,5 тысячы, а ў лістападзе — 6 млн 748,8 тысячы.

Фота: Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі