У літоўскіх візавых цэнтрах - чэргі, як і раней у пасольствах

Пачынаючы з 6 ліпеня падача дакументаў у Візавым цэнтры Літвы ў Мінску на вуліцы Чыгуначнай 33, ажыццяўляецца толькі па папярэднім запісе. 

Запісацца на прыём можна па тэлефоне. Але на працягу дня датэлефанавацца да колл-цэнтра так і не атрымалася: некалькі паўгадзінных чаканняў адказу ні да чаго не прывялі, паведамляе TUT.BY.

Другі варыянт рэгістрацыі - праз інтэрнэт. Для гэтага трэба запоўніць анкету на сайце візавага цэнтра. Сістэма паказвае, што доўга сваёй чаргі чакаць не прыйдзецца: запісацца можна ўжо на наступны дзень. Але на практыцы гэтага зрабіць не атрымліваецца: адразу ў некалькіх чалавек сістэма вызначае паролі любой складанасці як “ненадзейныя”.

Сістэма абавязковай онлайн-рэгістрацыі на падачу дакументаў на візу дзейнічае і ў пасольстве Літвы ў Мінску. Але 6 ліпеня і гэты сэрвіс не працаваў.

Візавыя цэнтры Літвы ў Беларусі працуюць з 9 да 17 гадзін з панядзелка па пятніцу. У Мінску офіс знаходзіцца на першым паверсе бізнес-цэнтра “SV Plaza” на вуліцы Чыгуначнай, 33.

Фота: tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі