У Літве апыталі беларусаў: большасць з'ехалі па палітычных прычынах

Беларусы адчуваюць сябе ў Літве ў бяспецы / delfi.lt
Беларусы адчуваюць сябе ў Літве ў бяспецы / delfi.lt

У Літве апыталі беларусаў, якія прыехалі ў гэтую краіну ў апошнія гады. Высветлілася, што 86% іх з'ехалі з Беларусі па палітычных прычынах — ратаваліся ад палітычнага пераследу на радзіме. Яны альбо самі сутыкаліся з рэпрэсіямі, альбо пад іх трапілі іх блізкія, "і стала зразумела, што яны будуць наступныя", піша delfi.lt.

Сярод палітуцекачоў у асноўным людзі ва ўзросце 30-40 гадоў, якім было "прасцей з'ехаць". Яны прадстаўляюць самыя розныя сацыяльныя групы, якія ўдзельнічалі ў пратэстах у Беларусі ў 2020-м: "Ад працаўнікоў заводаў да праграмістаў".

Мяркуецца, што ў Літве знаходзіцца каля 40 тысяч беларусаў. Яны добра інтэгруюцца. Сацыяльнымі праграмамі карыстаецца толькі каля 10%, каля 70% удзельнікаў апытання маюць пастаянную і стабільную крыніцу даходу. Кожны чацвёрты хоча стварыць працоўнае месца сабе і іншым.

Апытаныя беларусы адчуваюць сябе ў Літве ў бяспецы. Многія перажываюць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі зрабіў Беларусь суагрэсарам Расіі і што гэтая пляма застанецца на ўсіх беларусах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі