У Літве беларускія актывісты спынілі дзве фуры з прадукцыяй "Гродна Азота"

Спынены правоз санкцыйнага груза з Беларусі / t.me/Belarus_Files/
Спынены правоз санкцыйнага груза з Беларусі / t.me/Belarus_Files/

Уначы ў Літве актывісты "Рабочага Руху" спынілі дзве фуры з прадукцыяй "Гродна Азота". Яны дамагліся, каб груз адправілі на дадатковую праверку ў пункт кантролю, піша @Belarus_Files.

"Гродна Азот" знаходзіцца пад санкцыямі і яго прадукцыя не можа трапіць на тэрыторыю ЕС. Аднак санкцыі спрабуюць абыходзіць. Беларускія актывісты заблакавалі фуры на памежным пункце Райгардас (з беларускага боку — Прывалка). Перад гэтым яны прайшлі літоўскі мытны кантроль. Кіроўцы пацвердзілі, што ўгнаенні былі загружаны на "Гродна Азоце". Адзін з іх сказаў, што нічога не ведае пра санкцыйны груз.

Актывісты "Рабочага Руху" перадалі прадстаўнікам літоўскіх уладаў "дакументальныя доказы абыходу санкцый". Пасля разбіральніцтваў з прадстаўнікамі літоўскай паліцыі, мытні і памежнікамі, фуры развярнулі. Іх мусілі зноў праверыць.

У Літве беларускія актывісты спынілі дзве фуры з прадукцыяй "Гродна Азота"
t.me/Belarus_Files/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі