У Літве ў цягніку з Беларусі кантрабандныя цыгарэты знайшлі ў незвычайным грузе
Кантрабанда з Беларусі / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
У Літве ў грузавым цягніку з Беларусі ў гранулах з цукровых буракоў знайшлі кантрабандныя цыгарэты. Як піша літоўская Мытная крымінальная служба, кантрабандысты нават не хавалі цыгарэты — пакінулі скрынкі, перавязаныя вяроўкамі, на гранулах. Іх кошт складае больш за 86 тысяч еўра.
Нядаўна літоўскія мытнікі паказвалі, як беларусы хаваюць кантрабандныя цыгарэты ў грузавіках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.