У Літве затрымалі беларусаў, якія выгружалі з вагона кантрабанду экскаватарам

У Літве затрымалі беларусаў, якія выгружалі з вагона кантрабанду экскаватарам

У Літве на станцыі Варэна затрымалі беларусаў, якія выгружалі з вагона кантрабанду з дапамогай... экскаватара. Пра гэтае здарэнне, якое адбылося ўвечары 3 лютага, паведамляюць літоўскія памежнікі. Вагон знаходзіўся на аддаленай чыгуначнай пляцоўцы. Пад друзам, прывезеным з Беларусі, знаходзіліся кардонныя скрынкі з кантрабанднымі цыгарэтамі. Агулам іх налічылі 160. У іх былі цыгарэты Minsk Capital QS, NZ Gold, Minsk 5 Superslims. Цана грузу складае 290 тысяч еўра.

Абодва мужчыны ва ўзросце 38 і 41 гадоў не мелі пры сабе дакументаў. Літоўскія памежнікі высветлілі, што яны знаходзіліся ў іх краіне на законных падставах — мелі шэнгенскія візы. Беларусаў арыштавалі на два месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі