У Літве зноў абмяркоўваюць, ці трэба забараніць уезд для беларусаў

У Літве зноў абмяркоўваюць, ці трэба забараніць уезд для беларусаў

У Літве зноў абмяркоўваюць, ці трэба забараніць уезд для беларусаў. З 19 верасня літоўская мяжа закрылася для расіян, за выключэннем шэрагу катэгорый. Такое ж рашэнне прынялі Латвія, Эстонія і Польшча.

"Як вядома, ідзе жорсткая вайна, яе арганізавала Расія супраць Украіны, цытуе словы міністра ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце Delfi. — Мы бачым, што Расія, як дзяржава, непрагназуемая, агрэсіўная, 3/4 яе грамадзян падтрымліваюць такія дзеянні сваёй краіны. Непрымальна, каб расіяне, якія падтрымліваюць вайну, свабодна падарожнічалі па свеце, Літве, Еўрасаюзе. Гэта аспекты, якія тычацца бяспекі, паколькі падтрымка вайны — пагроза для бяспекі нашай краіны і ЕС".

У панядзелак за дзевяць гадзін у Літву не ўпусцілі 11 грамадзян Расіі. Некаторыя з іх ехалі з Беларусі. За гэты час у Латвіі падобных выпадкаў не было.

Білатайце заявіла, што цяпер вырашаецца пытанне, ці не прыняць такую ж забарону ў дачыненні і беларусаў. "Я ясна бачу, што беларускі рэжым таксама ўдзельнічае ў ваенных дзеяннях і арганізуе гібрыдныя атакі супраць Літвы, выкарыстоўваючы нелегальных мігрантаў, — кажа літоўскі міністр. — Я думаю, што гэта сур'ёзныя аргументы для вырашэння пытання беларусаў".

Раней пытанне ўезду беларусаў ужо падымалася ў ЕС, але забарона не была прынятая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі