У Літве зубры цэлымі статкамі бегаюць праз чыгунку

У Літве зубры цэлымі статкамі бегаюць праз чыгунку

У Літве зубры, якія жывуць у Кедайняйскім раёне, ствараюць рэальную праблему для руху транспарту. Статак жывёлаў на гэтым тыдні бачылі ля магістралі А8 Панявежыс — Арыстава — Сіткунай. Спачатку зубры прагульваліся ўздоўж дарогі, а потым выйшлі на чыгуначнае палатно.

Вялізны статак апынуўся на рэйках непадалёк ад Шылайняйскага вакзала. Машыніст, які праязджаў на цеплавозе, вымушаны быў спыніцца і ўключыць сірэну. Калі зубры пачулі пранізлівы гук, то спалохаліся і ўцяклі ад чыгункі.

Пра небяспеку ад зуброў кажуць і фермеры. Яны бачылі ў гэтым раёне два статкі жывёлаў, якія неаднойчы пераходзілі аўтастраду, піша ru.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі