У Літву нелегальна прыйшло з Беларусі 110 чалавек, большасць з іх — іракцы

У Літву нелегальна прыйшло з Беларусі 110 чалавек, большасць з іх — іракцы

У Літву за апошнія суткі нелегальна прыйшло з Беларусі 110 чалавек, большасць з іх — іракцы (92 чалавекі). Толькі ў ліпені літоўскія памежнікі затрымалі 1677 мігрантаў, з пачатку года — 2388. Гэта ў 29 разоў больш, чым было за ўвесь 2020 год, паведамляе pasienis.lt.

Апошні раз больш за сотню мігрантаў літоўцы затрымалі 17 ліпеня (121 нелегала). У наступныя дні затрымлівалі 41, 32, 41 і 70 чалавек. У Літве падазраюць, што да арганізацыі крызісу з мігрантамі датычныя ўлады Беларусі і пагражаюць санкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі