У Луіса Суарэса траўма. Ён можа прапусціць футбольны чэмпіянат свету
Няшчасце здарылася з форвардам зборнай Уругвая і "Ліверпуля" на трэніроўцы. Ён пашкодзіў калена.
Як паведамляе РІА "Новости", медычны агляд лепшага бамбардзіра мінулага чэмпіянату Англіі паказаў, што ў яго пашкоджаны меніск і патрабуецца аперацыя.
Звычайна аднаўленне пасля яе патрабуе 4-6 тыдняў. А значыць, Луіс Суарэс можа прапусціць футбольны чэмпіянат свету ў Бразіліі, які стартуе 12 чэрвеня.
Фота — Reuters