У лякарні ў Навінках паставілі помнік псіхіятрычным пацыентам, забітым нацыстамі

У лякарні ў Навінках паставілі помнік псіхіятрычным пацыентам, забітым нацыстамі

5 верасня на тэрыторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя адкрылі мемарыяльны знак. Ён пастаўлены ў памяць пра пацыентаў, забітых нацыстамі ў 1941 годзе ў Навінках, перадае Радыё "Свабода".

На помніку змешчаны надпіс: "На знак памяці і павагі чалавечай годнасці пацыентаў псіхіятрычнай бальніцы і працоўнай калоніі "Навінкі", забітых нацысцкімі акупантамі ў 1941 годзе".

Скульптарам гэтага помніка стаў Ігар Засімовіч.

У каментары Радыё "Свабода" адзін з ініцыятараў устаноўкі мемарыяльнага знаку кіраўнік Цэнтра публічнай гісторыі Еўрапейскага каледжа Liberal Arts (ECLAB) Аляксей Братачкін расказаў, як узнікла ідэя ўшанавання памяці псіхіятрычных пацыентаў.

Па яго словах, напрыканцы 2016 года ў "Галерэі Ў" прайшла выстава "Ад дэгуманізацыі да забойства. Лёс псіхіятрычных пацыентаў Беларусі ў 1941-1944 гадах“. Тады і ўзнікла ідэя зрабіць мемарыяльны знак. Сродкі на памятны знак ініцыятары шукалі самі.

У адкрыцці помніка ўзяў удзел дырэктар РНПЦ псіхічнага здароўя Аляксандар Старцаў і прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі