У Магілёўскай вобласці супраць дзяўчыны-падлетка завялі справу за выраб порна
Падчас ператрусу ў дзяўчыны знайшлі відэаапаратуру, ілюстрацыйнае фота
Дзяўчына-падлетак з Дрыбінскага раёна арганізавала бізнес на сваіх інтымных фота і відэа. Яна размяшчала здымкі ў сваім тэлеграм-канале, а ахвочым паглядзець адкрывала доступ за плату. Цана пытання была ад 20 да 100 рублёў, расказалі магілёўскія міліцыянты.
Да дзяўчыны прыйшлі з ператрусам. Знайшлі фота і відэаапаратура, а таксама рэквізіт. У выніку на яе завялі крымінальную справу аб вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Фігурантцы гэтай справы 17 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.