У Магілёве пенсіянер захоўваў у гаражы і ў доме тысячы патронаў

У Магілёве пенсіянер захоўваў у гаражы і ў доме тысячы патронаў

У Магілёве пенсіянер захоўваў у гаражы і ў доме тысячы патронаў. Ён затрыманы, распачата крымінальная справа. Сілавікі высвятляюць, дзе ён іх узяў і з якой мэтай захоўваў, паведамляе прэс-служба МУС.

Знойдзенае ў 65-гадовага мужчыны міліцыя называе "арсеналам". У яго гаражы знайшлі больш за 10 тысяч патронаў, у тым ліку да аўтамата Калашнікава, пісталета Макарава. Там жа былі запасныя і складныя часткі да агнястрэльнай зброі.

У доме пенсіянера знайшлі яшчэ больш за 7 тысяч патронаў да наразной агнястрэльнай зброі. Там захоўваліся незарэгістраваныя пісталеты ТТ, Марголіна, запасныя часткі, паляўнічая стрэльба ды іншае. Са знойдзеным "арсеналам" працуюць эксперты.

Жыхару Магілёва за "незаконны абарот зброі і боепрыпасаў" пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі