У Магілёве затрымалі лекара-анэстэзіёлага, які планаваў з'ехаць з Беларусі

У Магілёве затрымалі лекара-анэстэзіёлага, які планаваў з'ехаць з Беларусі

18 ліпеня ў Магілёве на працы затрымалі лекара-анастэзіёлага анкалагічнага дыспансера Дзмітрыя Марозава, піша "Новы час". 

Затрыманне адбылося ў апошні працоўны дзень лекара. Яго сям’я чакала візу, каб з’ехаць з Беларусі.

Знаёмыя не выключаюць, што затрыманне можа быць звязанае з прафсаюзнай дзейнасцю. У 2020 годзе Дзмітрый выйшаў з афіцыйнага прафсаюзу і намагаўся стварыць незалежны.

Як распавядала Еўрарадыё, у Беларусі цягам апошняга тыдня была спыненая дзейнасць незалежных прафсаюзаў — Свабоднага прафсаюза Беларускага, Свабоднага прафсаюза металістаў, Беларускага незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў, Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, а таксама Асацыяцыі прафсаюзаў "Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі