У Беларусі знішчаныя незалежныя прафсаюзы

Беларускі незалежны прафсаюз быў ліквідаваны праз суд адным з першых яшчэ 13 ліпеня / Фота з сацсетак
Беларускі незалежны прафсаюз быў ліквідаваны праз суд адным з першых яшчэ 13 ліпеня / Фота з сацсетак

Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла пра знішчэнне незалежных прафсаюзаў. Раней пракуратура звярнулася з пазовамі ў Вярхоўны суд, і суд прыняў адпаведныя пастановы.

У выніку спыненая дзейнасць Свабоднага прафсаюза Беларускага, Свабоднага прафсаюза металістаў, Беларускага незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў, Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, а таксама Асацыяцыі прафсаюзаў "Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў".

У пракуратуры палічылі, што замест абароны правоў работнікаў і, сярод іншага, "прадухілення незаконных забастовак" незалежныя прафсаюзы "бралі актыўны ўдзел у дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушаюць грамадскі парадак, і распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю экстрэмісцкага зместу"

Нагадаем, масіраваная атака на незалежныя прафсаюзы пачалася ў красавіку. У штабах прайшлі ператрусы. Частка прафсаюзных лідараў і актывістаў апынулася за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі