У Магілёве затрымалі вандалаў, якія разбілі шыбы ў вокнах касцёла

Разбітая шыба / katolik.life
Разбітая шыба / katolik.life

У Магілёве затрымалі вандалаў, якія разбілі шыбы ў вокнах касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Імі аказаліся двое хлопцаў ва ўзросце 17 і 18 гадоў. Напад яны здзейснілі ў стане алкагольнага ап'янення, піша @mogilevnewsby.

Здарэнне адбылося ўначы з 19-га на 20-е студзеня. Былі разбітыя шыбы ў пяці вокнах. Парафія звярнулася з заявай у міліцыю і зламыснікаў знайшлі. Яны патлумачылі, што ўжывалі алкагольныя напоі, а пасля гулялі па горадзе і выпадкова апынуліся каля храма. Старэйшы з прыяцеляў (раней у яго ўжо былі праблемы з законам) разбіў каменем шкло ў вокнах, а малодшы забраў з сабой элемент каляднай дэкарацыі, які пасля кінуў непадалёк ад месца здарэння.

Распачатая крымінальная справа.

Згаданы касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры барока XVIII стагоддзя. Гэта адна з найбольш гістарычна важных каталіцкіх святыняў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі