Помнік драўлянага дойлідства ў Магілёве знясуць дзеля новабудоўляў

Дарэвалюцыйны дом у Магілёве прызначылі пад знос

Дарэвалюцыйны дом у Магілёве прызначылі пад знос / фота Аляксандра Капёнкіна з Фэйсбук-групы "Магілёў. Горад, які быў..."

У Магілёве дзеля новабудоўляў плануюць знесці драўляны дом №13 па вуліцы Яцыны разам з яшчэ некалькімі суседнімі будынкамі. Пра гэта пішуць у Фэйсбук-групе "Магілёў. Горад, які быў...".

Удзельнікі Фэйсбук-групы адзначаюць, што гэта самы дыхтоўны з усіх дарэвалюцыйных дамоў на гэтай вуліцы.

Дом №13 на вуліцы Яцыны — узор дарэвалюцыйнага драўлянага дойлідства. Адна з яго характэрных рысаў — франтоны, упрыгожаныя разьблёнымі элементамі, адзначае Reform. Знесці яго гарадскія ўлады запланавалі даўно. Прыкладна год таму мясцовыя жыхары нават пісалі петыцыю, каб захаваць драўляны будынак. Яны прапаноўвалі стварыць у Магілёве філію Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і такім спосабам выратаваць старадаўні дом. Але, мяркуючы па ўсім, гарадскія ўлады вырашылі іначай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі