У Македоніі падчас штурму парламента лідару сацыял-дэмакратаў разбілі галаву

У Македоніі падчас штурму парламента лідару сацыял-дэмакратаў разбілі галаву

У сталіцы Македоніі Скоп’е натоўп дэманстрантаў захапіў парламент. Пратэстоўцы пайшлі на штурм будынка пасля таго, як спікерам быў абраны этнічны албанец Талат Джаферы (за яго прагаласавалі сацыял-дэмакраты і прадстаўнікі этнічных албанскіх партый). Падчас беспарадкаў пацярпеў лідар сацыял-дэмакратаў Зоран Заеў, якому разбілі галаву. Дарэчы, ён з’яўляецца найбольш верагодным прэтэндэнтам на пасаду прэм’ер-міністра, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Штурм парламента арганізаваў рух “За адзіную Македонію”. Каля 200 чалавек, частка з якіх былі ў масках, прарваліся ў залу пасяджэнняў. Агулам пацярпелі каля сотні чалавек. Каб ачысціць будынак ад дэманстрантаў і вызваліць парламентароў, паліцыя і спецназ выкарысталі спецсродкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі