У Маладзечне фіксуюць мор галубоў

Мёртвыя галубы ў Маладзечне

Мёртвыя галубы ў Маладзечне / kraj.by

Маладзечанцы з мінулага тыдня заўважаюць у гарадскім парку мёртвых галубоў, піша kraj.by.

Існуе некалькі версій наконт прычыны мору птушак. Арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі мяркуе, што не выключаны і маньяк-атрутнік, і напад варон на галубоў.

Першых мёртвых птушак заўважылі 15 верасня. Пасля гэтага кіраўніцтва парку заявіла, што тушкі галубоў прыбралі. Аднак журналісты kraj.by наведалі парк 20 верасня і зноў пабачылі мёртвых галубоў. Прычым прынамсі некаторыя з іх іх яўна ляжалі з мінулага тыдня.

На беразе Верхняга возера галубы мірна ходзяць сярод качак, якіх кормяць гараджане. Але разам з тым мёртвыя птушкі ёсць і на беразе, і ў вадзе самога возера.

Намеснік галоўнага лекара Маладзечанскай раённай ветстанцыі Арцём Астроўскі заявіў, што пра мор галубоў даведаўся толькі напярэдадні. Біялагічны матэрыял птушак будзе адпраўлены на экспертызу ў Мінск 22 верасня. "Экспертыза будзе праведзеная для таго, каб вызначыць магчымую наяўнасць вірусу, калі галубы былі хворыя, а таксама праверыць верагоднасць іх атручвання", — патлумачыў эксперт.

У Маладзечне фіксуюць мор галубоў
Мёртвыя галубы ў Маладзечне / kraj.by
У Маладзечне фіксуюць мор галубоў
Мёртвыя галубы ў Маладзечне / kraj.by
У Маладзечне фіксуюць мор галубоў
Мёртвыя галубы ў Маладзечне / kraj.by
У Маладзечне фіксуюць мор галубоў
Мёртвыя галубы ў Маладзечне / kraj.by
У Маладзечне фіксуюць мор галубоў
Мёртвыя галубы ў Маладзечне / kraj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі