У Мінскім раёне самалёт раскідае брыкеты з вакцынай ад шаленства

Вакцына ад шаленства

Вакцына ад шаленства / vk.com

У Мінскім раёне самалёт раскідае брыкеты з вакцынай ад шаленства. Акцыя па імунізацыі дзікіх жывёл стартуе 15 кастрычніка, паведамляе газета "Прысталічча".

У Мінскай раённай ветстанцыі папярэджваюць, што людзям неабходна пазбягаць знаходжання ў зоне палёту самалёта, "каб пазбегнуць траўміравання падаючымі прынадамі". Іх забараняецца браць рукамі. Пры выпадковым трапленні вакцыны з брыкета-прынады на адкрытыя ўчасткі цела і твару, неабходна прамыць іх вадой, апрацаваць 2% растворам пітной соды і звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя.

Падобныя акцыі праводзяцца рэгулярна. Мінулай восенню брыкеты з капсуламі для дзікіх жывёл раскідалі на тэрыторыі чатырох абласцей — Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай. Сёлета вясной вакцыну распаўсюдзілі ўздоўж мяжы з Літвой і Латвіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі