У Марыупалі забітыя трое нападнікаў, затрыманыя 63 чалавекі (відэа, фота)

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.



Як паведамляла Еўрарадыё, уначы група прыкладна з 300 чалавек спрабавала атакаваць вайсковую часць Нацыянальнай гвардыі Украіны. Яны кідалі кактэйлі Молатава і запальныя фугасы. Пасля папераджальных стрэлаў у паветра байцы Нацыянальнай гвардыі адкрылі агонь на паражэнне. Нападнікі адышлі.



Як інфармуе УНІАН, зранку 17 красавіка спецаперацыя ўкраінскіх сілавікоў у Марыупалі яшчэ працягваецца. Спецпадраздзяленне МУС працягвае пераследванне адной з узброеных груп. На вуліцах працуюць патрулі міліцыі.



Сярод украінскіх сілавікоў страт няма. Сярод нападнікаў трое забітыя, 13 параненыя, 63 затрыманыя, паведаміў Авакаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі