У Маскоўскім раёне Мінску брудная вада лічыцца пітной

У рэдакцыю газеты «Наша Ніва» звярнуўся чытач Уладзімір Асаулаў, які жыве ў Маскоўскім раёне сталіцы на вуліцы Любімава. Паводле словаў спадара Асаулава, у яго доме ўжо чацвёрты дзень запар цячэ брудная вада карычневага колеру. Як халодная, так і гарачая. На ўсе звароты ў ЖЭСе толькі паказваюць тэлефанаграму з Мінскводаканала. І абяцаюць, што ў бліжэйшы час вада будзе мець нармальны колер. У 99-м ЖЭСе, які абслугоўвае раён вуліцы Любімава, удакладнілі, што колер вады ў Маскоўскім раёне Мінску насамрэч можа адрознівацца ад звычайнага. Патлумачылі гэта прычынамі біялагічнага характару і запэўнілі, што ніякай шкоды здароўю такая вада не можа нанесці. Паабяцалі таксама, што ў бліжэйшыя дні вада зноў стане бясколернай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі