У Маскве з-за пагрозы беспарадкаў сарваўся канцэрт беларускага антыфа-гурта

Аднак ён быў адменены. Як паведамляюць арганізатары канцэрта, “па тэхнічных прычынах”. Аднак, паводле інфармацыі “Ридуса”, калі высветлілася, што гэтыя калектывы вельмі папулярныя ў асяроддзі радыкальных антыфашыстаў, адміністрацыя клуба спалохалася масавых беспарадкаў і нападаў палітычных апанентаў.



Варта таксама адзначыць, што на працягу апошняга тыдня ў тэматычных суполках у сацсетках распаўсюджваліся заклікі да нападу на удзельнікаў  канцэрта.



Месяцам раней канцэрт у Разані з удзелам беларускага гурта Mister X быў спынены наркапаліцэйскімі. Наркотыкаў тады паліцыянты не знайшлі, але прынеслі шмат непрыемнасцяў гасцям канцэрту і ўладальнікам клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі