У Маскве затрыманы ўдзельнік пратэстаў з Гомеля

Супрацоўнік расійскай паліцыі / ТАСС​
Супрацоўнік расійскай паліцыі / ТАСС​

У Маскве затрыманы беларус Міхаіл Зубкоў, які знаходзіцца ў вышуку за ўдзел у маршы ў Гомелі і "гвалт над АМАП", паведамляе БелаПАН са спасылкай на сваякоў затрыманага.

Мужчына быў спынены раніцай у пятніцу для праверкі пашпарта ў маскоўскім метро. Як аказалася, Зубкоў знаходзіцца ў вышуку — паліцыя даставіла яго ў аддзяленне.  

У верасні мінулага года Зубкоў удзельнічаў у маршы ў Гомелі, яго затрымаў АМАП. Мужчына правёў 15 сутак у ІЧУ. Больш да яго прэтэнзій з боку міліцыі не было, запэўніваюць сваякі. Міхаіл з'ехаў на працу ў Маскву. 

У жніўні да жонкі і маці Міхаіла прыйшла міліцыя — былі ператрусы, шукалі і самога мужчыну. Потым жонку выклікалі ў СК. Следчая паказала ёй фатаграфіі з маршу і патлумачыла, што яе муж падышоў да супрацоўніка АМАП "бліжэй, чым належыць", і што ў Міхаіла на фота быў чырвоны твар.

"Гэта значыць "ён гатовы быў кінуцца на супрацоўніка АМАП", — расказалі сваякі. 

Папярэдне на Зубкова завялі крымінальную справу за гвалт над супрацоўнікам міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі