У Мазырскім раёне сусед забіў пенсіянераў, якія пазычылі яму грошай — СК

Целы з прыкметамі збіцця знайшлі ў абгарэлым доме

Целы з прыкметамі збіцця знайшлі ў абгарэлым доме / @pressmvd

Сілавікі паведамляюць пра раскрыццё падвойнага забойства ў вёсцы Дразды Мазырскага раёна. Надоечы там у абгарэлым доме знайшлі загінулую сямейную пару пенсіянераў. Сужэнцам было 83 і 85 гадоў. Следчыя высветлілі, што жанчына на момант пажару была ўжо мёртвая — памерла ад збіцця. Мужчына таксама быў збіты, але памёр ад атручання чадным газам.  

Паводле падазрэння ў забойстве затрымалі суседа — 35-гадовага мужчыну. У канцы лютага ён пазычыў у пенсіянеркі 3 тысячы расійскіх рублёў. Прасіў у доўг на некалькі дзён, але вярнуць не змог.

"Пастаянныя нагадванні пенсіянеркі злавалі мужчыну. На фоне чаго 4 сакавіка паміж імі адбыўся канфлікт, падчас якога падазраваны схапіў металічны шуфлік і збіў ім пенсіянераў", — расказвае афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Аляксандр Сухадольскі. Калі пенсіянеры перасталі падаваць прыкметы жыцця, мужчына забраў усе грошы, якія былі ў доме, падпаліў яго і пайшоў. У МУС кажуць, што скрадзеныя грошы — больш за 500 рублёў у эквіваленце — мужчына выдаткаваў на куплю запчастак для аўтамабіля, алкаголь і прадукты.

Раней да крымінальнай адказнасці мужчыну не прыцягвалі, адзначаюць у СК. У яго ёсць няпоўнагадовае дзіця. Працы няма. На допыце мужчына прызнаўся ў здзяйсненні злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі