У Мексіцы зрабілі самы вялікі нацыянальны сэндвіч

Самы вялікі мексіканскі сэндвіч — так званую "торту" — зрабілі ў рамках спецыяльнага кірмаша, прысвечанага гэтаму пачастунку ў Мехіка. Па словах арганізатараў мерапрыемства, якія перадае РІА "Новости", такім чынам, быў пабіты леташні рэкорд — тады сэндвіч "дасягнуў" даўжыні 52 метры.



"Торта" — гэта злёгку выцягнутая пшанічная булка, разрэзаная ўздоўж. У яе кладзецца рознае традыцыйнае начынне — фасоль, прыправы, перац, сыр і мяса ў розных варыяцыях.



Дарэчы, вялікую частку "рэкорду" адправяць у інтэрнаты і прытулкі для беднякоў.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі