У Мелітопалі выкралі мэра, мясцовыя жыхары выйшлі на мітынг

Мітынг у Мелітопалі 12 сакавіка / скрыншот з відэа​
Мітынг у Мелітопалі 12 сакавіка / скрыншот з відэа​

Жыхары ўкраінскага Мелітопаля выйшлі 12 сакавіка на мітынг з патрабаваннем вярнуць мэра горада Івана Фёдарава, якога расійскія сілы выкралі ў пятніцу.

Мяркуючы па апублікаваных у суботу відэа, у цэнтр горада выйшлі да дзвюх тысяч чалавек. Многія ўзялі з сабой ўкраінскія сцягі. "Вярніце мэра", — скандуюць яны.

Адначасова з'явілася інфармацыя аб тым, што расійскія вайскоўцы выкралі і адну з актывістак пратэсту.

Пакуль што няма інфармацыі пра месцазнаходжанне ні актывісткі, ні мэра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі