У Мінэнерга расказалі, што будуць рабіць з адпрацаваным палівам з БелАЭС

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС / БЕЛТА

Адпрацаванае ядзернае паліва з БелАЭС арыентыровачна з 2032 года пачнуць вывозіць у Расію на перапрацоўку, заявіў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч. Яго словы прыводзіць БЕЛТА.

Паліва будуць вывозіць чыгункай у спецыяльных ўпаковачных кантэйнерах. У Расіі яго перапрацуюць. А з 2050 года адкіды перапрацоўкі пачнуць вяртаць у Беларусь для пахавання. Раней беларускія энэргетыкі казалі, што ў РБ вернуцца адкіды, якія "ўтрымліваюць радыенукліды цэзіевай і стронцыевай фракцыі з выключэннем доўгатрывалых радыенуклідаў". Але яшчэ летам чыноўнікі прызнавалі, што пляцоўка для пахавання так і не абраная. Хоць да 2030 года аб'ект ужо павінен пачаць дзейнічаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі