У Мінск на сустрэчу з Лукашэнкам прыляцеў кіраўнік знешняй разведкі РФ Нарышкін

Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Нарышкін / З архіву БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Нарышкін / З архіву БЕЛТА

У Мінск прыляцеў кіраўнік расійскай службы знешняй разведкі Сяргей Нарышкін.

"Сустрэча з прэзідэнтам праз гадзіну",піша тэлеграм-канал "Пул Першага".

У канцы верасня Нарышкін заяўляў, што ў СЗР Расіі ёсць звесткі пра падрыхтоўку рэзананснай правакацыі ў Беларусі. Акрамя таго, ён казаў, што ў падрыхтоўцы беларускіх пратэстаў удзельнічаюць інструктары з ЦРУ і Пентагона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі