У "Мінскэнерга", "Магілёўэнерга" і на "Нафтнане" КДК знайшоў карупцыю

Дзяржкантроль расказаў пра карупцыйныя схемы ў энергетычным комплексе / pixabay.com
Дзяржкантроль расказаў пра карупцыйныя схемы ў энергетычным комплексе / pixabay.com

У 2022 годзе Камітэт дзяржкантролю выявіў карупцйыйныя схемы на прадпрыемствах энергетычнага комплексу. Пра гэта заявіў старшыня КДК Васіль Герасімаў, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, крымінальныя справы пачатыя на службовых асоб "Мінскэнерга", "Магілёўэнерга", а таксама завода "Нафтан".

"Вінаватыя асобы ўзятыя пад варту. Падчас ператрусаў у іх канфіскаваныя сотні тысяч даляраў і еўра, накладзены арышт на дарагія аб'екты нерухомасці і аўтамабілі", — сказаў Герасімаў.

Агулам летась Дзяржкантроль выявіў, па словах яго старшыні, 162 карупцыйныя злачынствы ў эканамічнай сферы, а 178 злачынстваў — па фактах неабгрунтаванага пасярэдніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі