У мінскіх банках кажуць, што людзі сталі больш актыўна мяняць еўра на долары
У мінскіх банках кажуць, што 24 чэрвеня людзі сталі больш актыўна мяняць еўра на долары. Беларусы адрэагавалі на вынікі рэферэндума ў Вялікабрытаніі (большасць брытанцаў выказаліся за выхад з ЕС) і на падзенне курсаў еўра і фунта стэрлінгаў. Аднак чэргаў пакуль не назіраецца.
У Абсалютбанку на вуліцы Карла Маркса ў Мінску распавядаюць, што ад раніцы мінчукі пачалі актыўна канверсіраваць еўра ў долары. Праўда, мяркуе спецыяліст, цяпер курс канверсіі не надта выгадны.
На думку беларускіх эканамістаў, курс еўра, які сёння знізіўся на 545 рублёў, больш падаць не будзе, а, наадварот, у хуткім часе вырасце.