У Мінскім раёне міліцыя высвятляе, хто абстраляў аўтобусы з пасажырамі

Пашкоджаны аўтобус

Пашкоджаны аўтобус / Telegram

У Мінскім раёне міліцыя высвятляе, хто абстраляў аўтобусы з пасажырамі. Міліцыянеры кажуць, што яшчэ рана сцвярджаць, што гэта была пнеўматыка, паведамляе pristalica.by.

Міліцыя пачала праверку пасля з'яўлення відэа пра здарэнне, якое адбылося 27 студзеня на прыпынку грамадскага транспарту ў аграгарадку Прылукі. Там невядомымі былі абстраляныя два рэйсавыя аўтобусы. На відэа бачнае разбітае шкло. Мясцовыя жыхары згадалі, што да гэтага былі абстраляны легкавікі, але ў міліцыю ніхто не звяртаўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі