У Мінскім раёне прычэп МАЗа зачапіўся за мост, ёсць пацярпелыя
На месцы здарэння / pristalica.by
У Мінскім раёне каля Міханавічаў прычэп МАЗа зачапіўся за мост. Здарэнне адбылося 8 лютага каля 06:30. Як піша pristalica.by, пацярпелі 59-гадовы кіроўца і 42-гадовы пасажыр. Іх шпіталізавалі.
Мяркуецца, што пры праездзе моста пачалося самаадвольнае ўзняцце прычэпа МАЗа. У выніку ён падняўся і зачапіўся за пуцеправод з аўтадарогай М-1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.