У мінскім заапарку можа з'явіцца пінгвінарый
Пінгвіны / pixabay.com
У мінскім заапарку можа з'явіцца пінгвінарый, расказаў агенцтву "Мінск-Навіны" кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы Сяргей Масляк.
Ён цяпер знаходзіцца ў Новасібірску, дзе праходзяць Дні Мінска. Беларускія чыноўнікі ўжо наведалі шэраг мясцовых прадпрыемстваў. Сяргея Масляка асабліва ўразіў Новасібірскі заапарк.
"Некаторыя моманты намі падгледжаныя і найбліжэйшым часам будуць рэалізаваныя ў мінскім заапарку", — расказаў ён. З яго слоў, марай, якую найбліжэйшым часам чыноўнікі збіраюцца рэалізаваць, застаецца будаўніцтва пінгвінарыя.
Заапарк у Мінску быў адкрыты ў 1984 годзе. Цяпер калекцыя жывёл налічвае каля 400 відаў. Працуюць і пастаянныя экспазіцыі (экзатарыум, акварыум, тэрарыум).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.